Яраслаў Чарназуб: Крэмль бярэ тайм-аут



Расея не выканала ніводнага пункту Менскіх дамоўленасцяў, заявіў прэс-сакратар украінскага МЗС Яўген Перабійніс.

Паводле яго, расейскія наёмнікі і прарасейскія баевікі так і не прыпынілі абстрэлы, а цяжкая тэхніка, якая паходзіць з Расеі, па-ранейшаму знаходзіцца на Данбасе. У сваю чаргу прадстаўнікі ўкраінскіх вайскоўцаў адзначаюць, што інтэнсіўнасць баёў значна знізілася.

Крэмль бярэ тайм-аут, каб распрацаваць далейшыя дзеянні, мяркуе ўкраінскі палітолаг Яраслаў Чарназуб:

– Зараз Пуціну трэба пераацаніць тое, што адбываецца, таму што палітыка яго нахабнасці мае межы. Ён вычарпаў ліміт, яго палітыка беспаспяховая, яму патрэбна перавага, каб быць уплывовым гульцом. Пакуль Пуцін атрымаў магчымасць пераацаніць сітуацыю, недзе можа адступіць, недзе націснуць, бо палітычная канфігурацыя мяняецца.

Паводле ААН за год баявых дзеянняў на Данбасе загінула больш за 6 тысяч чалавек, больш за 800 тысяч чалавек выехалі па-за межы Украіны.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]