Яраслаў Качыньскі сустрэўся з апазіцыяй
«Пачаўся палітычны дыялог, вельмі патрэбны для Польшчы”, – сказаў пасля сустрэчы з васьмю лідарамі палітычных партыяў краіны лідар Права і справядлівасьці Яраслаў Качыньскі. Сённяшняя першая сустрэча датычыла між іншым пошукаў выхаду з тупіку вакол Канстытуцыйнага трыбуналу, а таксама іншых важных падзеяў, якія чакаюцца ў Польшчы, а гэта Сусветныя дні моладзі і саміт НАТА ў Варшаве.
Лідар Польскай сялянскай партыі Уладзіслаў Касіняк-Камыш пасля сустрэчы адзначыў, што гэта першая, але не апошняя сустрэча:
– Зразумела, што падчас першага спаткання немагчыма дасягнуць паразумення па большасці пытянняў. Але маю надзею, што таго часу, які мы сабе вызначылі на падрыхтоўку прапаноў пану маршалку, хопіць, каб знайсці выйсце з гэтай сітуацыі.
У маршалка Сейму 31 сакавіка прайшла сустрэча партыйных лідараў Польшчы пад загалоўкам “Дыялог і палітычны кампраміс ў Польшчы”. Апрача лідараў партыяў, прысутных ў Сойме, у сустрэчы прынялі таксама ўдзел лідары партыі “Разам”, “Корвін” і сацыял-дэмакратаў.
Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя
Фота kommersant.ru
