Яромошына не выключыла правядзенне рэферэндуму ў 2018 годзе



Лідзія Яромошына ня выключыла правядзенне рэферэндуму ў наступным годзе.

У размове з “Радыё Свабода” кіраўніца ЦВК Беларусі адзначыла, што калі рэферэндум і адбудзецца, дык пройдзе ён разам з выбарамі ў мясцовыя саветы, якія запланаваныя на люты 2018 года. Таксама Лідзія Ярмошына заявіла, што яна асабіста вынесла б на галасаванне пытанні, звязаныя з дзейнасцю Нацыянальнага Сходу і мясоцвых саветаў ніжэйшых роўняў.

Палітолаг і філосаф Уладзімір Мацкевіч лічыць, што «шчырасць» кіраўніцы ЦВК можна лічыць «мэтанакіраваным укідам» для праверкі рэакцыі грамадства, а пытанні, якія, паводле Яромошынай, варта закрануць, — касметычнымі зьменамі.

У нас парламенту няма – ён не мае дастатковых паўнамоцтваў і ніякага ўплыву. Гэта дадатак да Саўміна, каб зацверджваць тыя законапраекты ці нарматывы, якія прымаюць ва ўрадзе. Што тычыцца мясцовых ніжэйшага роўню саветаў, то таксама, – што яны ёсць, што іх няма. Ад гэтага на дадзены выпадак нічога не зменіцца, бо ў нас проста няма мясцовага самакіравання.

Пра магчымасць правядзення чарговага рэферэндуму ў Беларусі пачалі гаварыць пасля заявы Лукашэнкі ў кастрычніку аб неабходнасці прааналізаваць Канстытуцыю і пры неабходнасці ўнесці ў яе зьмены. У Беларусі за 25 гадоў незалежнасці рэферэндумы праводзіліся тройчы.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле.

Фота shklovinfo.by