Яшчэ адно сведчанне загадзя падрыхтаваных вынікаў выбараў



Аніводная скарга не была задаволена берасцейскім судом на неўключэнне прадстаўнікоў дэмакратычнай супольнасці ў склад абласной і акруговых камісіяў. Гэта яшчэ адно сведчанне загадзя падрыхтаваных вынікаў выбараў. У гэтым перакананы берасцейскі праваабаронца Уладзімір Вялічкін.

Эксперт у галіне права адзначыў, што перад фармаваннем камісіяў ужо была распрацаваная схема:

– Калі браць фармаванне абласных і акруговых камісіяў у Берасцейскай вобласці, то гэта выглядала наступным чынам: усё адбывалася па накатанай каляіне, то бок збіраецца падкантрольны аблвыканкаму абласны савет, падкрэсліваю, – падкантрольны, і ён ухваляе прапанаваны і зноў жа падрыхтаваны выканаўчай уладай праект рашэння па фармаванні камісіяў.

Паводле Уладзіміра Вялічкіна, пакуль нейкіх зрухаў у плане правядзення выбараў у лепшы бок не назіраецца. Пра парушэнні ў працы выбарчых камісіяў пакуль казаць рана, паколькі толькі рэгіструюцца кандыдаты і адбываюцца першыя пікеты.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце