Яўген Васьковіч сустракае дзень народзінаў за кратамі



Палітычны вязень Яўген Васьковіч сустракае дзень народзінаў ў турме.  Сёння яму спаўняецца 25 гадоў. Прыхільнік  Беларускай хрысціянскай дэмакратыі за ўдзел у Плошчы 2010 – адседзеў 12 сутак на Акрэсціна. Яўгена Васьковіча затрымалі 17 студзеня ў Магілёве на наступны дзень пасля ўдзелу ў акцыі салідарнасці з беларускімі палітвязнямі. У абласны цэнтр ён прыехаў здаваць сесію.

У траўні 2011 года Яўген Васьковіч быў асуджаны разам з Арцёмам Пракапенкам і Паўлам Сырамолатавым на 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму  нібыта за спробу падпалу будынка Бабруйскага КДБ (у якое былі кінутыя бутэлькі з запальнай сумессю) у ноч на 17 кастрычніка 2010 года. Яўгена Васьковіча, Арцёма Пракапенку і Паўла Сырамолатава судзілі па двух артыкулах Крымінальнага Кодэксу – „Злоснае хуліганства» і «Наўмыснае прычыненне шкоды ў асабліва буйных памерах».

Яўген Васьковіч спачатку  адбываў пакаранне ў Магілёўскай калоніі № 15, але ў кастрычніку 2011 года быў пераведзены на больш жорсткі рэжым – у памяшканне крытага тыпу ў Магілёўскую турму № 4. Там ён некалькі разоў трапляў у штрафны ізалятар.

Летась 12 Кастрычніка Яўгена Васьковіча  ізноў вярнулі ў калонію №15 у Магілёве.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]