Яўгена Афнагеля выклікаюць у Следчы камітэт



Каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», аднаго з лідараў Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу Яўгена Афнагеля сёння выклікаюць у Следчы камітэт у Менску. Актывіста выклікаюць «для правядзення следчых і іншых працэсуальных дзеянняў» ў якасці сведкі. Справа не пазначана.

Яўген Афнагель прымаў актыўны ўдзел у падзеях пратэснай вясны 2017 года. Актывіст быў арыштаваны перад акцыяй 25 сакавіка ў Дзень Волі і адбыў пад арыштам 15 сутак.

За ўдзел у акцыі 1 траўня на Кастрычніцкай плошчы ў Менску палітыка ўвечары 3 траўня выкралі з яго двара і таемна асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Беларускае Радыё Рацыя