Юлія Цімашэнка будзе зноў балатавацца ў прэзідэнты
Год таму
Лідар украінскай парламенцкай фракцыі „Батьківщина” Юлія Цімашэнка будзе балатавацца ў прэзідэнты краіны на наступных выбарах. Пра гэта яна заявіла ў этэры тэлеканалу NewsOne.
„Я больш нікому не даверу гэтую справу. Я буду балатавацца на пасаду прэзідэнта і мы будзем перамагаць, каб паставіць на ногі Ўкраіну”, – сказала Цімашэнка.
Юлія Цімашэнка брала ўдзел у прэзідэнцкіх выбарах у 2010 годзе. Тады яна выйшла ў другі тур, дзе саступіла Віктару Януковічу.
Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка быў абраны ў траўні 2014 года. Наступныя прэзідэнцкія выбары ва Ўкраіне павінны прайсці ў 2019 годзе.
Беларускае Радыё Рацыя