Юрась Губарэвіч: Беларусі патрэбны рэформы



Канцэпцыі рэфармавання сацыяльна-працоўных адносін, праваахоўнай сістэмы Беларусі ды іншых сфер грамадскага і палітычнага жыцця прадставілі ў межах “Паглыбленага дыялогу”. У працах канферэнцыі прымалі ўдзел прадстаўнікі як правацэнтрысцкай кааліцыі, так і левых партый і арганізацый.

Старшыня Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч мяркуе, што нягледзячы на рознае бачанне будучыні Беларусі, ёсць магчымасць знайсці супольную мову, што тычыцца канцэпцый рэформаў.

– Мы разумеем, што Беларусі патрэбныя рэформы. Іх сённяшняя ўлада праводзіць не збіраецца. Але мы ўжо зараз павінны мець тыя праграмы, па якіх мы будзем рэалізоўваць змены ў Беларусі, калі атрымаем такую магчымасць. Супольным посьпехам, я лічу, выпрацоўку антыкарупцыйнай платформы. Яна адбылася некалькі гадоў таму і была прэзентавана для грамадства Беларусі. Зараз працуем па яе распаўсюджванні.

„Паглыблены дыялог” — гэта праграма Беларуска-шведскага цэнтру палітычных партый, які уключае 11 палітычных суб’ектаў Беларусі і 5 парламенцкіх партый Швецыі. Праграма працуе ўжо больш за 5 гадоў.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя

Фота pyx.by