Юрась Губарэвіч: Трэба змагацца за змену заканадаўства
Стаўленне да ўдзельнікаў масавых акцый у Беларусі з боку ўладаў паступова змяняецца, а судовыя прысуды ў дачыненні да іх становяцца больш мяккімі, калі параўноўваць з папярэднімі гадамі, – кажа першы намеснік старшыні “Руху за Свабоду” Юрась Губарэвіч. Аднак пры гэтым не адбываецца зменаў у беларускім заканадаўстве, якое патрабуе атрымання дазволу на правядзенне любой акцыі, – кажа палітык.
– Таму ў асаблівым выпадку, калі дэманстранты не дзейнічаюць па законах, то ўлада вымушана выносіць хоць нейкія пакаранні, як у дадзеным выпадку, пакаранні свядома робяцца мінімальнымі. Я думаю, што гэта той крок, на які ў сённяшніх умовах здольная пайсці беларуская ўлада. Канешне, гэта ўсё часовыя меры, рэальна трэба змагацца за змену заканадаўства, якое рэгулюе правядзенне масавах мерапрыемстваў.
Юрась Губарэвіч лічыць, што пра рэальны прагрэс у гэтым пытанні можна будзе гаварыць толькі ў тым выпадку, калі будзе ўведзены “заяўны прынцып” арганізацыі масавых мерапрыемстваў, і любые акцыі дэмакратычная супольнасць зможа праводзіць у найлепшых месцах кожнага з беларускіх гарадоў. Адзначым, што адна з бліжэйшых запланаваных акцый мае прайсці 14 сакавіка ў падтрымку індывідуальных прадпрымальнікаў. Менскія ўлады не далі афіцыйнага дазволу на яе правядзенне.
Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя
