Юрыст-міжнароднік: Прысутнасць расейскіх войскаў у Беларусі – не акупацыя



Прычыны моцнай зацікаўленасці Беларусі ў тым, каб стаць пляцоўкай расейска-украінскіх перамоваў абмеркавалі ўдзельнікі экспертнай анлайн-дыскусіі «Роля Беларусі ў міжнародных перагаворах у перыяд вайны ва Украіне 2022». Акутальную кваліфікацыю становішча Беларусі падала юрыст-міжнароднік, кандыдат юрыдычных навук, эксперт Беларускага Хельсінкскага Камітэта Кацярына Дэйкала:

– Меў месца саўдзел, добраахвотны дзеля канкрэтна сваёй выгады, я маю на ўвазе Лукашэнку. Добраахвотны саўдзел у здзяйсненні злачынства. Мы не можам казаць, што яго прымусілі. На сённяшні дзень нам вядома, што ён давёў палітычным чынам дзеля захавання ўлады сітуацыю да таго, калі ён не можа напляваць на жаданні Пуціна. Ці павінна гэта ўхваляцца парламентам. Адкрыццё ваенных баз іншай дзяржавы, яно не можа прымацца асабіста Лукашэнкам, гэта ж не яго дача і не яго кватэра. Ён сам давёў да гэтага. Беларусь канкрэтна самастойна парушыла сваё абавязацельства па статуце ААН.

Кацярына Дэйкала

Далейшую узаемаўзгодненасць дзеянняў рэжымаў Расеі і Беларусі пацвердзіў дырэктар Цэнтра новых ідэй Антон Раднянкоў:

– Змена статуса – гэта для Лукашэнкі такі ідэальны план. Аптымальны базавы сцэнар – гэта ўзмацненне міжнароднай легітымнасці. То бок, калі будзе нейкая міжнародная дамова, якую падпіша Аляксандр Лукашэнка, як асоба, якая прадстаўляе Беларусь, відавочна для яго шэта будзе добра. Вось цяпер Расея можа паспрабаваць зрабіць тое ж самае і з міжнароднай легітымнасцю, пасля таго, як Лукашэнка агучыў свой інтарэс нейкім чынам прымаць удзел у перамовах, толькі Расея гэта падтрымала і яна некалькі разоў гэта паўтарала.

Антон Раднянкоў

На думку спікераў, працягненне да адказнасці рэжыма Беларусі мажлівы толькі ў тым выпадку, калі Украіна паставіць пытанне аб кампенсацыі шкоды, нанесенай з тэрыторыі Беларусі. А таму рэжым Беларусі будзе актыўнай спрабаваць трапіць у перамоўны працэс паміж Украінай і Расеяй для ўласнага палітычнага выжывання.

Беларускае Радыё Рацыя