З Менска вылецелі два рэйсы з мігрантамі



У польскім цэнтры для мігрантаў каля 100 чалавек учынілі беспарадкі. Адбылося гэта ў горадзе Венджын, паведамляе  памежная служба Польшчы. Мігранты спрабавалі зламаць агароджу і ўцячы, аднак гэта не атрымалася. Для аднаўлення парадку была задзейнічана паліцыя, а бліжэй да ночы беспарадкі ўдалося спыніць.

Цэнтр для мігрантаў размяшчаецца непадалёк ад польска-нямецкай мяжы. У ім пражывае каля 600 мігрантаў, якія былі затрыманыя за незаконнае перасячэнне мяжы.

* * *

Паколькі пералёты мігрантаў у Беларусь з краін Блізкага Усходу спыніліся, улады Беларусі пачнуць прывозіць на польскую мяжу мігрантаў з Афганістана. Такую асцярогу выказаў прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі.

Фота: Piotr Nowak /PAP

Па словах палітыка, прывоз уцекачоў з Ірака – гэта закрыты шлях. Таму, як сцвярджае прэм’ер, запрашэнне ў Беларусь афганцаў – „адзін з будучых хадоў на шахматнай дошцы” міграцыйнага крызісу, які плануецца Менскам.

* * *

Уначы з Менска ў іракскі горад Эрбіль адправіліся два самалёты авіякампаніі Iraqi Airways з мігрантамі. Вылет першага самалёта, разлічанага на 180 пасажыраў, адбыўся 25 лістапада каля 22:15. А другі — Boeing 747-400, разлічаны на 420 пасажыраў, вылецеў ужо 26 лістапада ў 2:45.

Фота: ТАСС/Сяргей Бабылёў

26 лістапада павінны адбыцца яшчэ два вывазныя рэйсы ў Ірак. Дэпутат парламента Курдыстана Чыя Шарыф сцвярджае, што да 27 лістапада Беларусь пакінуць яшчэ 1450 выхадцаў з Курдыстана. Першы эвакуацыйны рэйс з мігрантамі вылецеў з Менска 18 лістапада.

Беларускае Радыё Рацыя