З Расеі ідуць танкі з надпісамі „За Донбасс”, „За родину” (асцярожна ненарматыўная лексіка)



Між тым кіраўнік расейскай дыпламатыі Сяргей Лаўроў аспрэчвае паведамленні пра датычнасць расейскіх вайскоўцаў да вайны на паўднёвым усходзе Украіны.

А ў Нямеччыне пройдуць лячэнне ўкраінскія салдаты, якія атрымалі раненні ў баях з прарасейскімі сепаратыстамі на ўсходзе Украіны. Першая група ў складзе 20 чалавек прыбудзе ў нямецкія шпіталі ў пачатку верасня. Для арганізацыі транспарціроўкі параненых украінскіх салдат ў Кіеў накіраваліся лекары бундэсвера, паведамляе Deutsche Welle.