З Візітам ў Польшчу прыбудзе прэм’ер – міністар Вялікае Брытаніі



Борыс Джонсан сустрэнецца з прэм’ер-міністрам Матэвушам Моравецкім і прэзыдэнтам Польшчы Анджэем Дудам. Раней ў Брусэлі ён сустракаецца са старшынём Паўночна Атлянтычнага Альянсу – Енсам Стольтэнбкргам.

Як піушуць брытанскія СМІ «Барыс Джонсан ляціць у Польшчу, каб прадэманстраваць падтрымку ключавым саюзнікам па НАТО ў сувязі з небяспекай расейскага ўварвання ва Украіну. У той жа час 350 жаўнераў з 45-га камандавання павінны пачаць місію ў Польшчы ў рамках абвешчанага ў пачатку тыдня ўзмацнення брытанскай падтрымкі краіны. Перад візітам у Варшаву Джонсан падкрэсліў, што Захад павінен заставацца непахісным ў адносінах да «прымусовай дыпламатыі»якую вядзе Уладзімір Пуцін, піша газета “Evening Standard”

Тымчасам ў Маскве пачалася сустрэча міністраў замежных справаў Расеі і Вялікае Брытаніі – Сяргея Лаўрова і Ліз Трас.

[manual_related_posts]