Беларускае Радыё Рацыя
За год да крымінальнай адказнасці па справах Майдана прыцягнуты 34 чалавекі
Ва Украіне за год да крымінальнай адказнасці па справах Майдана прыцягнуты 34 чалавекі. У вышуку па розных справах знаходзяцца 82 падазраваныя.
Пра гэта гаворыцца ў адказе Дзяржбюро расследаванняў на запыт РБК-Украина, передае Цензор.НЕТ.
У адказ на запыт паведамілі, што расследуюць 80 спраў, звязаных з падзеямі на Майдане. Акрамя таго ёсць тры крымінальныя вытворчасці, якія датычаць забойства сілавікоў у час пратэстаў.
У бальшыні „новымі” падазраванымі ў справах Дзяржбюро расследаванняў сталі былыя пракуроры і следчыя, якія хадайнічалі пра арышты майданаўцаў.
