За суткі УСУ Украіны адбілі 7 атак расейскіх агрэсараў



За суткі, 24 красавіка, Узброеныя сілы Украіны адбілі 7 атак расейскіх агрэсараў. Пра гэта паведаміў Генштаб УСУ ў Facebook 25 красавіка.

Генштаб УСУ паведамляе, што за суткі на тэрыторыі Данецкай і Луганскай абласцей знішчаны 13 танкаў, тры артылерыйскія сістэмы, 17 адзінак браняванай тэхнікі, 4 баявыя браняваныя машыны і 18 адзінак аўтамабільнай тэхнікі і чатыры палівазапраўнікі.
Таксама сілы ПВА Украіны збілі над Украінай 17 паветраных цэляў, сярод якіх тры самалёты.