Заходнія краіны перавозяць сваіх дыпламатаў з Кіева ў Львоў



Адразу некалькі заходніх краін прыпыняюць дзейнасць сваіх амбасад у Кіеве і перавозяць дыпламатаў у Львоў з-за абвастрэння сітуацыі на расейска-ўкраінскай мяжы. Пра перанос свайго пасольства ў Львоў паведаміла Аўстралія. У заяве ведамства гаворыцца: «Улічваючы пагаршэнне сітуацыі з бяспекай, выкліканай накапленнем расейскіх войскаў на мяжы, урад вырашыў вывезці персанал з аўстралійскай амбасады ў Кіеве і часова спыніў дзейнасць нашага пасольства ў Кіеве. Мы перанясём нашы аперацыі ў часовы офіс у Львове».

Канада часова пераносіць сваю амбасаду з Кіева ў Львоў праз пагрозу далейшай расейскай агрэсіі супраць Украіны. Нямецкае прадстаўніцтва ўсходніх абласцей Украіны другі раз за дзесяць гадоў пераносіць консульства з Дняпра ў Львоў. Упершыню дыпустанова эвакуявалася з Данецка ў Дняпро ў 2014 годзе. Міністарка замежных спраў Германіі Аналена Бербак заявіла, што нямецкае пасольства ў Кіеве застанецца адкрытым, але скароціцца колькасць дыпламатаў.

Як паведамлялася, ёсць верагоднасць, што з 14 лютага над Украінай закрыюць паветраную прастору. У суботу ўжо скасавала свае рэйсы ва Украіну нідэрландская кампанія KLM, прагназуецца таксама адмова ад рэйсаў з боку кампаніі Air France.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]