Затрыманы адыёзны палітык Віктар Медвядчук



У выніку спецаперацыі затрыманы адыёзны ўкраінскі палітык Віктар Медвядчук. Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Ён жа апублікаваў фота затрыманага.

Медвядчук – прарасейскі палітык, якога называюць яшчэ кумам Пуціна, зважаючы на даўнія і цесныя сувязі з кіраўніком Расеі, ён быў дэпутатам Рады і ўваходзіў у „Апазіцыйную платформу – За жизнь”.

Затрыманне Мядведчука стала магчымым дзякуючы спецаперацыі СБУ. Раней, у канцы лютага, як пачалася вайна, Медвядчук збег з-пад хатняга арышту. Цяпер яго злавілі.

Беларускае Радыё Рацыя