Затрыманы некалькі высокіх службовых асоб



Старшыня Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерый Вакульчык пракаменціраваў 7 чэрвеня журналістам новыя карупцыйныя выкрыцці ў Беларусі.

Паводле слоў Валерыя Вакульчыка, устаноўлены шматлікія факты хабараў на дзясяткі тысяч долараў. „Пакуль тое, што даказана, за год каля $140 тыс. Але гэта лічба адназначна будзе расці”, – сказаў ён.

Падрабязнасці старшыня КДБ абяцаў абнародаваць на працягу 10 дзён – максімум двух тыдняў.

На гэты момант вядома, што затрыманы некалькі высокіх службовых асоб.

belta.by