Затрыманы Яўген Баскін – „Птушыны кароль”



У Магілёве затрыманыя кіраўнік кампаніі „Сэрвалюкс” Яўген Баскін і чацвёра ягоных падначаленых. Гэта чарговы гучны арышт пасля Юрыя Чыжа.

baskin160315-w2lne

Яўген Баскін (злева) і Юрый Чыж, фота ced.by

Палітычны аглядальнік Раман Якаўлеўскі перакананы што гэта не апошні арышт:

Гэта прыкмета таго, што грошай у краіне няма і іх трэба дзесьці ўзяць, а дзе іх узяць. А грошы патрэбныя нават не заўтра, а цяпер, таму і ідзе такая хваля. І гэтая хваля, што назіраецца, вельмі станоўча ўспрымаецца насельніцтвам. Усе спадзяванні на грашовыя выратавальныя кругі з Расеі, альбо з Захада. Так глыбока ўлезлі, што і яны не дапамогуць, але нават іхнае з’яўленне пад вельмі вялікім пытаннем.   

baskin160315-w2lne

Яўгена Баскіна называюць адным з найбольш паспяховых бізнесоўцаў Беларусі. Група Кампаніяй „Сэрвалюкс” валодае трацінай беларускага рынку вырабу мяса птушкі.

Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя