Заява кампаніі „Праваабаронцы за свабодныя выбары”



Кампанія „Праваабаронцы за свабодныя выбары” абвясціла пра запуск экспертнай місіі па назіранні за рэферэндумам.

У заяве кампаніі гаворыцца, што „Праваабаронцы за свабодныя выбары” не бачаць магчымасці арганізоўваць, як раней, поўна-маштабнае назіранне за выбарчай кампаніяй, накіроўваць сваіх назіральнікаў у выбарчыя камісіі і на ўчасткі для галасавання падчас правядзення абвешчанага рэферэндуму па прыняцці зменаў і дадаткаў у дзейсную Канстытуцыю. Гэта вымушаная мера, абумоўленая асцярогай за бяспеку назіральнікаў.

У той жа час, у сувязі з важкім значэннем дадзенай выбарчай кампаніі для грамадска-палітычных працэсаў, што адбываюцца ў краіне, і ўплывам на правы чалавека, праваабаронцы заяўляюць пра запуск экспертнай місіі па назіранні за працэсам правядзення рэферэндуму, прадметам якой будзе ацэнка яго адпаведнасці міжнародным стандартам.

[manual_related_posts]