Заява Рады БНР: Ад поспеху Украіны ў адбіцці агрэсіі будзе залежыць і будучыня Беларусі



Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выступіла з заявай, у якой асудзіла „збройную агрэсію Расейскай Федэрацыі супраць Украіны і спрыянне гэтай агрэсіі з боку не легітымнай дзяржаўнай улады Аляксандра Лукашэнкі ў Рэспублікі Беларусь”.

У змешчанай на старонцы Рады БНР у Фэйсбуку заяве канстатуецца, „што цяперашні збройны напад Расейскай Федэрацыі супраць Украіны носіць супрацьзаконны характар, маючы прыкметы міжнароднага „злачынства супраць міру”, як і любы саўдзел і спрыянне гэтым супрацьзаконным дзеянням з боку дзейсных уладаў Рэспублікі Беларусь».

Рада папярэдзіла афіцыйных асобаў Рэспублікі Беларусь „пра адказнасць за магчымае ўцягванне Беларусі ў вайну, а таксама за падтрымку ці спрыянне збройнай агрэсіі Расейскай Федэрацыі” і заклікала міжнародную супольнасць „да цвёрдай пазіцыі адносна як кіраўніцтва дзяржавы-ініцыятара агрэсіі, так і не легітымнага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі”.

[manual_related_posts]