Збігнеў Раў: Іхняя віна толькі ў жаданні свабоды



Кіраўнік Міністэрства замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў запэўніў у падтрымцы ўсіх беларусаў і беларускіх палякаў — ахвяраў палітычнага пераследу. Як ён падкрэсліў, адзіная іх віна – імкненне да свабоды і павага да асабістай і нацыянальнай годнасці.

Міністр замежных спраў ацаніў, што цяперашні пераслед у Беларусі нагадвае царскія часы. Ён таксама працытаваў урывак з «Дзяды» Адама Міцкевіча.