Журналіст Аркадзь Бабчанка жывы



Расейскі журналіст Аркадзь Бабчанка — жывы, гэта была спецаперацыя СБУ.

Фота REUTERS

Пра гэта паведаміў кіраўнік Службы бяспекі Украіны Васіль Грыцак. 

Ён паведаміў, што інфармацыя пра падрыхтоўку яго забойства з’явілася загадзя.

На прэс-канферэнцыі ў Кіеве Аркадзь Бабчанка сказаў: „Я хачу перад вамі выбачыцца за тое, што прымусіў вас хвалявацца і ўсё гэта перажыць, але па-іншаму нельга было. Асабіста я хачу папрасіць прабачэння ў сваёй жонкі, што яна прайшла гэтае пекла. І хачу падзякаваць Службе бяспекі Украіны за тое, што ўратавалі маё жыццё”.

Увечары 29 траўня з’явіліся паведамленні, што ў журналіста стралялі на парозе ягонай кватэры ў Кіеве. Пазней паліцыя заявіла, што Бабчанка памёр у карэце хуткай дапамогі.