Журналіст Павел Дайлід пра катыньскую катастрофу



Набліжаецца вельмі сумная для польскай дзяржавы дата – 10-годдзе гібелі вышэйшага польскага кіраўніцтва, а таксама палітычных, культурных і рэлігійных дзеячаў Польшчы. Яны ляцелі на 70-годдзе Катынскага расстрэлу. У выніку крушэння самалёта загінула 96 чалавек. Першае расследаванне катастрофы было праведзена міждзяржаўным авіяцыйным камітэтам Расеі, які зрабіў вывад, што крушэнне адбылося па віне экіпажа і псіхалагічным ціску на яго.

Пазней было праведзена расследаванне польскім бокам, кажа журналіст Павел Дайлід:

– У 2018 годзе камісія польскіх адмыслоўцаў заявіла, што самалёт разбурыўся менавіта не ад падзення, а ад выбуху ў крыле самалёта. Гэты выбух адбыўся яшчэ да таго, як самалёт упаў. 

Паводле Паўла Дайліда, расейскі бок не прыняў такія высновы. Высновы польскага боку падтрымаў былы народны дэпутат і член ПАСЕ, герой Украіны, генерал-лейтэнанта СБУ Рыгор Амельчанка, зыходзячы з асабістых расследаванняў:

– Паводле яго, катастрофа самалёта была падстроена, вінаваціць ён у тым ліку і Пуціна.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Павел Дайлід лічыць, што гэта хутчэй палітычнае забойства і кропка ў гэтай справе будзе пастаўлена яшчэ не хутка.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]