Зміцер Наважылаў: Справа пра знікненне Завадскага не завершана



Дваццаць год таму прапаў без вестак тэлеаператар Грамадскага Расейскага тэлебачання (ОРТ) Зміцер Завадскі.  

Вінаватымі ў яго выкраданні суд прызнаў спецназаўцаў Валера Ігнатовіча і Максіма Маліка і прысудзіў іх да пажыццёвага зняволення. Матывам для злачынства быццам бы стала помста за інтэрв’ю Завадскага, у якім ён распавёў пра ўдзел Ігнатовіча ў Чачэнскай вайне на баку так званых сепаратыстаў.

Фота: facebook.com/dmitry.novozhilov

Па словах былога калегі Змітра Завадскага па працы ў менскім бюро ОРТ, а зараз дырэктара інфармацыйнай кампаніі Белапан Змітра Наважылава, нягледзячы на пакаранне Ігнатовіча і Маліка, абсалютна відавочна, што справа не завершана:

– Нават, калі дапусціць, што Ігнатовіч і Малік выкралі Дзіму, то што было пасля? Чаму за гэтую сцяну ніякіх крокаў не было зроблена? Выкралі, людзей засудзілі за выкраданне. А што далей, дзе Дзіма? Што з ім здарылася? Ён быў некаму перададзены? Ці быў забіты? Дзе пахаваны? За гэтую рысу ніякіх крокаў не было зроблена. І таму да гэтага часу можна што заўгодна гаварыць, але па факце атрымліваецца, што справа не завершана.

І такая сітуацыя працягваецца ўжо 20 год, – падкрэсліў Зміцер Наважылаў.

Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:

Беларускае Радыё Рацыя, Менск