Значная частка дарожных карт саюзнай інтэграцыі Расеі і Беларусі ўзгоднена



Значная частка дарожных карт саюзнай інтэграцыі Расеі і Беларусі ўзгоднена, але па нейкіх пытаннях, па ўсёй верагоднасці, давядзецца звярнуцца да прэзідэнтаў, заявіў прэм’ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў на брыфінгу па выніках пасяджэння Саўміна Саюзнай дзяржавы 19 лістапада ў Горках (Маскоўская вобласць).

Перамовы па інтэграцыі доўжыліся больш за сем гадзін. Як нагадаў Мядзведзеў, словы якога прыводзіць сайт урада РФ, усяго распрацавана 31 дарожная карта. Гаворка ідзе пра вельмі падрабязную траекторыю інтэграцыі амаль ва ўсіх сферах: энергетыка, фінансы, прамысловасць, аграрны комплекс, сувязь, макраэканоміка, падатковае рэгуляванне, грашова-крэдытная палітыка.

Беларускае Радыё Рацыя