ЗША адказалі Расеі на патрабаванні па гарантыях бяспекі



Амбасадар ЗША ў Маскве Джон Саліван увечары 26 студзеня прывёз у МЗС Расеі пісьмовы адказ Вашынгтону на расейскія патрабаваньні аб так званых гарантыях бяспекі. Пра гэта першапачаткова паведамілі СМІ, а пасля інфармацыю пацвердзіла і расейскае знешнепалітычнае ведамства. У паведамленні на яго сайце гаворыцца, што Джона Салівана па яго просьбе прыняў намеснік міністра Аляксандар Грушко.

«Падчас сустрэчы кіраўнік амерыканскай дыпмісіі перадаў пісьмовы адказ адміністрацыі ЗША на раней прадстаўлены расейскім бокам праект двухбаковай дамовы аб гарантыях бяспекі», — гаворыцца на сайце. Па звестках расейскіх агенцтваў, знаходжанне Салівана ў МЗС Расеі доўжылася каля паўгадзіны.

[manual_related_posts]