ЗША адкрываюць ленд-ліз для Украіны
29 дзён таму
Апошні раз такое было для барацьбы з гітлерызмам.

Фота: Пасольства ЗША ва Украіне.
Палата прадстаўнікоў ЗША прагаласавала за законапраект аб ленд-лізе і абароне дэмакратыі ва Украіне. Прыняцце закона дасць магчымасць значна паскорыць пастаўкі ўзбраення, транспарту, харчавання і іншай дапамогі ў арэнду або бязвыплатна са Злучаных Штатаў ва Украіну.
Падобны закон прыняты ў ЗША першы раз з часу Другой сусветнай вайны. Тады пры яго дапамозе падтрымліваўся СССР, і гэтая дапамога стала адным з фактараў перамогі над нацысцкай Германіяй.