ЗША асцерагаюцца „агрэсіўных і дэстабілізуючых” дзеянняў на мяжы Беларусі



Злучаныя Штаты заявілі аб нежаданні „агрэсіўных і дэстабілізуючых” дзеянняў ва ўмовах „напружанай сітуацыі” на мяжы Беларусі.

Джон Кірбі Фота: myseldon.com

Пра гэта сказаў прэс-сакратар амерыканскага абароннага ведамства Джон Кірбі, каментуючы планы Менска правесці сумесныя з Расеяй вучэнні па забеспячэнні бяспекі граніц рэспублікі.

Пры гэтым, паводле яго слоў, Вашынгтон прызнае, што краіны маюць права ладзіць такія мерапрыемствы.

Беларускае Радыё Рацыя