ЗША і Ізрайль раскрылі падман Расеі ў Сірыі



Кіраваць пастаўленымі Расеяй ў Сірыю зенітна-ракетнымі комплексамі (ЗРК) С-300 будуць іранскія спецыялісты, паведаміла DEBKAfile крыніца, звязаная з амерыканскай і ізраільскай разведвальнымі службамі.

Ізраільскі рэсурс, які спецыялізуецца ў галіне ваеннай выведкі, адзначае, што расейскі бок, ад пачатку плануючы даверыць іранскім спецыялістам упраўленне сірыйскімі сістэмамі супрацьпаветранай абароны, паставіў Сірыі менавіта комплексы той мадыфікацыі С-300ПМУ-2, якую ад Расеі ў 2016 годзе атрымаў Іран. Цяпер, піша DEBKAfile, праводзіцца перавод іранскіх аператараў у Сірыю.

Беларускае Радыё Рацыя

 

[manual_related_posts]