ЗША і Украіна актывізуюць ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва



Украіна сёлета, акрамя запланаваных 300 млн. даляраў, атрымае ад Злучаных Штатаў Амерыкі дадатковую дапамогу.

Пра гэта амбасадар Украіны ў ЗША Аксана Маркарава паведаміла ў праграме „Суботняе інтэрв’ю” на „Радыё Свабода”.

„Ёсць непасрэдна прамая дапамога, якую нам аказваюць ЗША праз свой бюджэт, – на 2022 год гэтая сума ўжо большая, гэта значыць яна павялічана да 300 мільёнаў. Ёсць другая частка дапамогі. І гэта дапамога, па якой мы атрымліваем агульныя трэнінгі, узбраенне, „Джавеліны”… мы будзем старацца, каб пашыраўся пералік ахоўнай зброі, якую мы можам атрымаць”, – сказала Маркарава.

Паводле яе слоў, яшчэ адна частка ўзаемадзеяння ЗША і Украіны – актывізацыя ў сферы ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.

У канцы мінулага года прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў абаронны бюджэт ЗША (NDAA) на 2022 фінансавы год, які, сярод іншага, прадугледжвае выдзяленне 300 млн даляраў на ініцыятыву па садзейнічанні бяспецы Украіны па падтрымцы Узброеных сіл.

unian.net