ЗША назвалі прыбыццё расейскіх войскаў у Беларусь «надзвычай небяспечным»



На брыфінгу ў Дзярждэпартаменце ЗША абмяркоўваўся факт прыбыцця расейскіх войскаў у Беларусь у мінулыя выходныя.

У Дзярждэпе назвалі будучую сумесную праверку сіл рэагавання Беларусі і Расеі дэманстрацыяй сілы.

«Гэта не вучэнні і не звычайны рух войскаў. Гэта дэманстрацыя сілы, закліканая стварыць ілжывую падставу для крызісу, паколькі Расея плануе магчымае ўварванне.  Гэта надзвычай небяспечна. Цяпер знаходзімся на этапе, калі Расея можа ў любы момант пачаць атаку на Украіну», – сказана ў прэс-рэлізе.

Паведамляецца таксама, што адбылася размова дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкена і кіраўніка МЗС Расеі Сяргея Лаўрова – яны дамовіліся аб сустрэчы ў Жэневе пасля таго, як Блінкен правядзе перамовы ў Кіеве і Берліне. 

Нагадаем, расейскія войскі прыбылі ў Беларусь у мінулыя выходныя ў рамках маштабнай праверкі сіл рэагавання. Па словах дзяржсакратара Савета бяспекі Беларусі Аляксандра Вольфавіча, гэтае мерапрыемства было ўзгоднена ў канцы 2021 года. Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка  анансаваў правядзенне вучэнняў „Саюзная рашучасць”, у рамках якіх расейскія і беларускія войскі адпрацуюць супрацьстаянне Польшчы, Украіне і краінам Балтыі.

Беларускае Радыё Рацыя

[manual_related_posts]