ЗША падрыхтавалі санкцыі на міжнародныя грашовыя пераводы расейскіх банкаў
4 месяцы таму
Некаторыя з іх маюць у Беларусі свае філіі.

Паводле інфармацыі агенцтва, пад санкцыі з вялікай верагоднасьцю патрапяць «ВТБ», «Сбер банк», «ВЭБ. РФ» і «Газпромбанк», але канчатковы пералік пакуль не сфармаваны. Акрамя таго, Белы дом плануе ўвесці абмежаванні супраць фізычных і юрыдычных асоб. Ім замарозяць актывы і забароняць любыя транзакцыі. Адміністрацыя ЗША адмовілася каментаваць інфармацыю.
Аднак гэтыя меры, паводле слоў суразмоўцаў агенцтва, будуць уведзены толькі ў выпадку поўнамаштабнага ўварвання Расеі на тэрыторыю Ўкраіны.
[manual_related_posts]