ЗША падрыхтавалі санкцыі супраць атачэння Пуціна



ЗША і іх саюзнікі падрыхтавалі спіс асобаў з бліжэйшага атачэння расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна, супраць якіх могуць быць уведзены персанальныя санкцыі ў выпадку ўварвання Расеі ва Украіну, пра гэта пішуць Reuters і Financial Times. Па словах крыніцы, гэтыя санкцыі «адрэжуць іх ад міжнароднай фінансавай сістэмы і прывядуць да таго, што іх сямейнікі больш не змогуць карыстацца прывілеем захоўваць свае грошы на Захадзе і паступаць у элітныя заходнія ўніверсітэты».

Персанальныя санкцыі прапануецца прыняць у дадатак да абмежаванняў супраць банкаўскага і энергетычнага сектараў Расеі.

Фота: ria.ru

[manual_related_posts]