ЗША пагражае выйсці з Рады правоў чалавека ААН



Пастаянны прадстаўнік ЗША ў ААН Нікі Хэйлі адправілася ў Жэневу з ультыматумам для Рады правоў чалавека: прывядзіце сябе ў парадак, або мы сыходзім.

Хэйлі стане першай афіцыйнай асобай, якая займае гэты пост, што выступіла перад Радай. Яна налічвае 47 чальцоў і з’яўляецца часткай Упраўлення вярхоўнага камісара па правах бежанцаў. Хэйлі мае статус чальца кабінету Дональда Трампа.

ЗША лічаць, што ў Радзе занадта шмат краін, у якіх адбываюцца абуральныя парушэнні правоў чалавека. Да таго ж, як выказалася Хэйлі, Рада рэгулярна «робіць разнос» Ізраілю.

Пастаянны прадстаўнік ЗША папярэдзіла Раду правоў чалавека, што калі яе паводзіны не зменяцца, ЗША будуць адстойваць сваю пазіцыю па праблеме правоў чалавека па-за гэтым органам. Адпаведнае рашэнне прыме Белы дом і Дзярждэпартамент пасля заканчэння бягучай сесіі Рады 23 чэрвеня.

svaboda.org