ЗША разгледзяць магчымасць пастаўкі зброі ва Украіну



ЗША разгледзяць магчымасць пастаўкі зброі ва Украіну для змагання з прарасейскімі сепаратыстамі на Данбасе. Пра гэта паведаміў будучы намеснік дзяржсакратара ЗША Энтані Блінкен, паведамляе Reuters.

У час выступу ў кангрэсе з нагоды свайго вылучэння на гэтую пасаду ён адзначыў, што адміністрацыя амерыканскага прэзідэнта разглядае варыянты перагляду ўласнай палітыкі адмовы ад дапамогі Кіеву. Па словах Энтані Блінкена, умацаванне баяздольнасці ўкраінскіх войскаў за кошт паставак абарончага ўзбраення прымусіць Расею адмовіцца ад далейшых дзеянняў, якія груба парушаюць менскія пагадненні.

Ён адзначыў, што ў бліжэйшы час Украіну наведае віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн для абмеркавання пытання паставак узбраення.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота regnum.ru