ЗША ўводзяць новыя санкцыі супраць Расеі і высылаюць 10 дыпламатаў



Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў указ пра ўвядзенне новых санкцый супраць Расеі, паведамляе сайт Белага дома.

У „чорны спіс” трапілі шэсць расейскіх тэхналагічных кампаній і арганізацый. Паводле звестак ЗША, гэтыя кампаніі могуць мець дачыненні да кібератакі на амерыканскія дзяржаўныя структуры ў снежні мінулага года. Пад санкцыі трапілі 16 фізічных і 16 юрыдычных асоб, якія могуць мець дачыненне да ўмяшальніцтва ў выбары прэзідэнта ЗША. Акрамя таго, Штаты высылаюць 10 расейскіх дыпламатаў, бо лічаць, што ў персанал расейскай дыпмісіі ўваходзяць прадстаўнікі спецслужбаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: AFP