Зварот да кіраўніцтва Аўстрыі з нагоды пераследу беларускага палітыка



КХП-БНФ звярнулася да кіраўніцтва Аўстрыі з нагоды пераследу Юрыя Беленькага.

Намеснік старшыні Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі – БНФ Сяргей Папкоў накіраваў адкрыты ліст кіраўніцтву Аўстрыі, дзе ў гэтыя дні з афіцыйным візітам знаходзіцца Аляксандр Лукашэнка.

“У гэтыя ж дні ўлады Беларусі распачалі адміністрацыйную справу супраць намесніка старшыні Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі – БНФ, дэпутата Вярхоўнага Савета 12 склікання спадара Юрыя Беленькага”, — гаворыцца ў звароце.

Аўтары адкрытага ліста падкрэсліваюць, што ўлады пераследуюць Беленькага за ўдзел у мемарыяльных мерапрыемствах памяці ахвяр сталінскага тэрору якія адбыліся ў гэтым месяцы ў Менску. І заклікаюць “праявіць добрую волю і выкарыстаць свой аўтарытэт, каб спыніць незаконны пераслед спадара Беленькага”.

Беларускае Радыё Рацыя