Зварот ініцыятыўнай групы Мікалая Статкевіча



Шаноўныя суайчыннікі!

Шчыры дзякуй усім тым, хто падтрымаў нашу ініцыятыву, якая праводзіцца пад лозунгам „Без вызвалення кандыдата ў прэзідэнты на мінулых выбарах Мікалая Статкевіча і ўсіх палітвязняў і поўнага аднаўлення іх у правах ніякія выбары ў Беларусі не могуць лічыцца свабоднымі і справядлівымі“, і ўвайшлі ў ініцыятыўную групу Мікалая Статкевіча. Мы ведаем, як няпроста шмат каму з вас даўся гэты крок. Разумеем тую адказнасць, якая ўскладаецца на нас, і абавязкова апраўдаем ваш давер.

Адначасова мы звяртаемся да грамадзянаў Беларусі з заклікам выкарыстаць апошнія дні магчымасці ўвайсці ў ініцыятыўную групу – да 14 ліпеня ўключна.

Далучыцца да ініцыятыўнай групы можна тут[i]:

Мы звяртаемся да былых палітвязняў рэжыму Лукашэнкі: вы ведаеце, што такое беларуская турма, вы ведаеце, чаго каштуе мужнасць у гэтай турме. Далучайцеся!

Мы звяртаемся да ўсіх апазіцыйных палітычных партый і грамадскіх рухаў – будзьце годнымі памяці лідараў апазіцыі Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара, Генадзя Карпенкі. Далучайцеся!

Мы звяртаемся да тых беларусаў, якія вымушана апынуліся на эміграцыі. Вы – частка нашай нацыі. Мы просім вас арганізоўваць акцыі ў замежжы ў падтрымку нашай дзейнасці.

Мы звяртаемся да журналістаў: просім даваць інфармацыю пра нашу кампанію, а таксама знайсці ў сабе грамадзянскую мужнасць і ўваходзіць у ініцыятыўную групу Мікалая Статкевіча, не прыкрываючыся стандартамі, прынятымі у дэмакратычных краінах, дзе выбары адбываюцца насамрэч. Светлая памяць вашых калегаў Змітра Завадскага, Веранікі Чаркасавай, Алега Бябеніна мусяць вас натхніць на гэты мужны крок.

Людзі Беларусі! Толькі ў еднасці нашая сіла! Беларусь павінна стаць нармальнай еўрапейскай краінай. Разам мы сіла!

Жыве Беларусь!

Аргкамітэт па стварэнні ініцыятыўнай групы па вылучэнні Мікалая Статкевіча кандыдатам у прэзідэнты

[i] www.statkevich.org

па e-mail: [email protected],

[email protected]

profrep[email protected]

[email protected]

www.facebook.com/viachaslau.siuchyk

па адрэсах:

г. Менск, вул. Кульман, 4 кв. 1, прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП),

тэл. 8 017 292 46 51

г. Менск, вул. Чарнышэўскага, 3, сядзіба БНФ

па маб. тэл. +375 29 653 79 85 (Алесь Макаеў)

+375 29 601 00 24 (Павел Пракаповіч)

+375 029 286 79 53

+375 29 563 07 15 (Надзея Батура)

альбо запоўніўшы электронную форму: https://docs.google.com

[1] www.statkevich.org

па e-mail: [email protected],

[email protected]

[email protected]

[email protected]

www.facebook.com/viachaslau.siuchyk

па адрэсах:

г. Менск, вул. Кульман, 4 кв. 1, прафсаюз работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП),

тэл. 8 017 292 46 51

г. Менск, вул. Чарнышэўскага, 3, сядзіба БНФ

па маб. тэл. +375 29 653 79 85 (Алесь Макаеў)

+375 29 601 00 24 (Павел Пракаповіч)

+375 029 286 79 53

+375 29 563 07 15 (Надзея Батура)

альбо запоўніўшы электронную форму: https://docs.google.com