Зяленскі адмовіўся сустракацца з кіраўніцай МЗС Нямеччыны
Зяленскі адмовіўся сустракацца з кіраўніцай МЗС Нямеччыны.

Сустрэча міністра замежных спраў Нямеччыны Аналены Бербак з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім адмененая. Па словах крыніцы, блізкай да ўрада Украіны, сустрэча не адбылася нібыта з-за таго, што міністр замежных спраў Нямеччыны не дала адказ, ці адмовіцца яе краіна ад трубаправода “Паўночны паток-2”, калі Расея ўварвецца ва Украіну, – паведамляе РБК-Украіна. Акрамя таго, дадаў ён, сустрэча была адмененая з-за “адмовы Нямеччыны аказваць Кіеву якую-небудзь ваенную дапамогу прама ці ўскосна”.
“Многія ва Усходняй Еўропе і Кіеве ўсё часцей разглядаюць Нямеччыну, хутчэй, як саюзніка Расеі, чым як саюзніка Захаду. І яны так сябе паводзяць — паглядзіце на былога канцлера Шродэра”, — заявіў суразмоўца CNN. Афіцыйнай прычынай стала памылка ў раскладзе.
Паводле nashaniva.com
[manual_related_posts]