Зянон Пазьняк назваў каронавірус пагрозай усяму чалавецтву



Партыйны сайт КХП-БНФ апублікаваў зварот свайго кіраўніка Зянона Пазьняка. У звароце Пазьняк выказаў свае меркаванні пра сітуацыю з каронавірусам у свеце і Беларусі.

Пазьняк мяркуе, што па сваіх разбуральных выніках і магчымай катастрафічнай перспектыве аналогія цяперашняй сітуацыі з Трэцяй сусветнай – даволі рацыянальная.

“Ёсць пагроза ўсяму чалавецтву. Вынік прадказальны, але рэальна невядомы. Ворагам людства стаў мікрасвет, нябачныя малекулы незразумелага віруса”, — піша Пазьняк. Усё гэта агулам адносіцца і да Беларусі. Але палітык мяркуе, што вынікі разбурэння ад эпідэміі Covid-19 тут могуць стацца катастрафічнымі. Пазьняк падкрэслівае, што нацыя без нацыянальна-культурнага імунітэту не выжывае: “У барацьбе з Covid-19 гэтага імунітэту якраз і не хапае”. Ён крытыкуе ўлады Беларусі ў тым, што яны, нібыта, свядома ствараюць умовы для памірання беларускага насельніцтва.

Палітык мяркуе, што абвальная і некіруемая ўспышка эпідэміі ў Беларусі ўжо пачалася. Замежныя эксперты даюць яшчэ тыдзень да абвальнай і некіруемай ўспышкі эпідэміі ў Беларусі. Аля рэальна яна ўжо пачалася. Далей будзе скачкападобнае павелічэнне. Абвал каронавіруса першым чынам разбурыць беларускую сістэму медыцыны і панішчыць яе працаўнікоў (многія памруць). Масавыя захворванні (пры ўжо бяссільнай медыцыне) пачнуцца там, дзе ёсць скучанасьць людзей. Гэта перш за ўсё войска і службы аховы парадку (нават у Нью-Ёрку ўжо 30 адсоткаў паліцэйскіх захвораныя каронавірусам, а з турмаў адпусцілі тысячы асуджаных). Удар па беларускай нацыі чакаецца каласальны„, – піша палітык.

Беларускае Радыё Рацыя