Зянон Пазьняк звярнуўся да суайчыннікаў з навагоднім пасланнем



Старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Зянон Пазьняк павіншаваў суайчыннікаў з Новым годам. Сваё віншаванне ён размясціў у фэйсбуку ў выглядзе аўдыёзвароту (поўны гук звароту па спасылцы).

На пачатку Зянон Пазьняк сказаў наступнае: „Віншаваннне з Новым 2022 годзе ў цяжкім часе. Усім беларусам, якія схоплены ў палон прамаскоўскім рэжымам і кінутыя ў турму на пакуты і здзек за тое, што яны беларусы, і тым, што пад чужой уладай жывуць у турме без кратаў, зычу ў Новым 2022 годзе ўбачыць Беларусь вольнай і быць у свабодзе! Трымайцеся і мужайцеся, мацуйцеся духам! Беларусь ведае пра вас і не забудзе гісторыю барацьбы за волю і вольную нацыю. Ёсць за кратамі розныя людзі. Нават тыя, што блудзілі ў Расеі і спадзяваліся на Маскву. Але Масква іх здала цемрашалу, бо маніпулявала і гуляла ў свае інтарэсы. Дзеля гэтых вязняў скажу: „Сябры, братове, вы – Беларусы! За вамі наш беларускі род! Кідайце глядзець на Маскву! Расея наш вораг, вораг свабоды і ўсяго чалавецтва. З Масквой нельга дружыць, бо яна рыхтуе нам народную смерць. З Масквою трэба змагацца. Бо толькі змагаючыся, пераможам зло. Беларусь – наша святая зямля. Шануйма нашу зямлю і свабоду! Шануйма нашу вялікую беларускую мову, наш хрыстовы бел-чырвона-белы сцяг і герб „Пагоня”!…

Далей палітык характарызаваў рэжым Пуціна і здраднікаў, зычыў, каб вайны не было. Пазьняк заклікаў рыхтавацца да абароны Айчыны і партызанскай вайны.

Беларускае Радыё Рацыя