З’явілася афіцыйнае пацвярджэнне блакіроўкі расійскага рэсурсу “Рэгнум”
Міністэрства інфармацыі Беларусі пацвердзіла, што абмежавала доступ да расійскага рэсурсу regnum.ru. Сайт „Рэгнума” перастаў адкрывацца ў Беларусі ў суботу. Пры гэтым ён застаецца даступны праз VPN. У паведамленні міністэрства гаворыцца таксама пра іншыя рэсурсы, да якіх абмежаваны доступ: euroradio.fm; belsat.eu; spring96.org; svaboda.org”. Праўда, доступ да астатніх рэсурсаў і іх копій, якія згадвае ў сваім паведамленні Міністэрства інфармацыі, абмежаваныя ўжо даўно. У Беларусі без VPN яны не адкрываюцца. Толькі regnum.ru да гэтага часу адкрываўся. Характэрна таксама, што „Рэгнум” стаў першым расійскім СМІ, які рызыкнулі заблакаваць улады Беларусі. У выпадку з “Камсамольскай праўдай” недаступнай стала толькі беларуская „дачка” выдання. Галаўны сайт КП пры гэтым па-ранейшаму ў Беларусі адкрываецца.
