З’явіліся спадарожнікавыя фота расейскіх войскаў каля Берасця



Здымкі даказваюць прысутнасць расейскіх войскаў у Беларусі каля самай мяжы з Польшчай і Украінай. Здымкі зрабіў спадарожнік Maxar, яны датаваныя 22 студзеня. З афіцыйных паведамленняў вядома, што расейскія войскі ў Беларусі размесцяцца на шэрагу палігонаў каля межаў Беларусі з Украінай, Польшчай і Літвой. Гэта Обуз-Лясноўскі, Брэсцкі, Гожскі, Асіповіцкі і Даманаўскі палігоны.

Група расейскіх экспертаў Conflict Intelligence Team, якія займаецца даследаваннямі ўзброеных канфліктаў, апублікавала агляд прыбыцця расійскіх войскаў у Беларусь. У ім сцвярджаецца, што войскі размяшчаюцца не толькі на тэрыторыі прызначаных для вучэнняў палігонаў, і, акрамя авіяцыі і сістэм супрацьпаветранай абароны, у Беларусь прывезлі таксама наступальную зброю. У прыватнасці, расійскія рэактыўныя сістэмы залпавага агню “Ураган”, заўважаныя каля Рэчыцы.

Радыё Свабода

[manual_related_posts]