На ўліку КДБ


Кожны грамадзянін СССР ад самога нараджэння трапляў на нейкі ўлік. Спярша – па месцы прапіскі, потым – па месцы вучобы, потым – у складзе піянерскай арганізацыі. Камсамол, прафкам, спарткам, добраахвотная народная дружына, АСАВІЯХІМ, ваенкамат, асобы аддзел Савецкай арміі… Яшчэ быў улік у партыйнай арганізацыі для членаў КПСС і ўлік у міліцыі для правапарушальнікаў.

Але ж самым страшным было патрапіць у поле зроку савецкіх спецслужбаў. Такі ўлік за сталінскімі часамі мог скончыцца ў лепшым разе турэмным тэрмінам, а ў горшым – расстрэлам.

Цяпер архівы савецкіх спецслужбаў адкрытыя для вывучэння ва Украіне. У гэтых архівах – тысячы справаў і на нашых землякоў.

Чытаем, слухаем і ўражваемся…

Уладзіслаў Ахроменка

Слухайце перадачу ў...

Аўторак22:4520:45(прэм'ера)
Пятніца22:4520:45(прэм'ера)
Субота16:5014:50
Нядзеля23:4521:45

Справа 1953 гг. „Беларускія рэпатрыянты – шпегуны амерыканскай выведкі”

2 дні таму

Для савецкай Дзяржбяспекі кожны, які нават нядоўгі час пражыў за мяжою, быў патэнцыйным ворагам.


Справа 1982 г. “Савецкія панкі вачыма КГБ СССР”      

5 дзён таму

Эпоха брэжнеўскага СССР выглядала зусім не так прывабна, як уяўляюць…


Справа 1960 г. “Рэзідэнтура КГБ СССР усярэдзіне краіны. Як гэта працавала”

10 дзён таму

Распрацоўкі КГБ СССР нават пяцідзесяцігадовай даўніны актуальныя і для сучаснай Беларусі, спецслужбы якіх шмат у чым і пагэтуль карыстаюцца лекаламі савецкай Дзяржбяспекі.


Справа 1936-39 г. “Як чэкісты пісалі даносы адзін на аднаго”

12 дзён таму

Эпідэмія данасіцельства трыццатых гадоў была надзвычай заразнай і, натуральна, дакацілася і да саміх “органаў”. У архівах былога КГБ захавалася цэлая калекцыя даносаў, якія адны чэкісты пісалі на другіх.


Справа 1967 г. “Нямецкая выведка БНД: фашысты-гестапаўцы і беларускі след”

17 дзён таму

Практыка абвінавачвання ідэйных ворагах у “фашызме” прыдуманая даўно і спрацоўвае…


Справа 1938 г. „Фальшаваныя героі СССР. Стаханаўка Паша Ангеліна”

19 дзён таму

У сярэдзіне трыццатых гадоў савецкая ўлада сутыкнулася з дзіўнай феміністычнай ініцыятывай. Вясковыя дзяўчаты масава папнуліся на машынна-трактарныя станцыі – вывучаць матэрыяльную частку і вымахваць гаечнымі ключамі.


Справа 1919-1937 г. “З жыцця былога начальніка гомельскай ЧК”

23 дні таму

Сярод пытанняў, якія непазбежна ўзнікаюць падчас вывучэння архіваў былога КГБ, ёсць і такое: чаму ў НКВД так рэгулярна мянялася кіраўніцтва? Адказы на гэтае “чаму?” даюць вывучэнне біяграфій кіраўнікоў беларускай Дзяржбяспекі.


Справа 1950 г. „Брати білоруси!..”

26 дзён таму

Пачынаючы з 1948 года, агентура і аператыўнікі МГБ пачалі фіксаваць на Берасцейшчыне ўлёткі Украінскай Паўстанцкай Арміі…


Справа 1981-84 г.“З крыкам “кія!” і ўдарам нагі… Чаму ў СССР забаранялі каратэ»

месяц таму

Савецкая ўлада панічна баялася ўзброеных людзей. Валоданне прыёмамі самаабароны прыраўніваліся ў СССР да валодання зброяй…


Справа 1938 г. “Прастытуткі за кошт НКВД, дэбошы і оргіі. Як бавілі вольны час сталінскія чэкісты”

месяц таму

Вобраз чэкіста, як бездаганнага рыцара “з чыстымі рукамі, халоднай галавою і гарачым сэрцам” убіты ў нашую свядомасць брахлівым савецкім кінематографам, брахлівымі савецкімі кніжкамі і брахлівай савецкай школай.