На ўліку КДБ


Кожны грамадзянін СССР ад самога нараджэння трапляў на нейкі ўлік. Спярша – па месцы прапіскі, потым – па месцы вучобы, потым – у складзе піянерскай арганізацыі. Камсамол, прафкам, спарткам, добраахвотная народная дружына, АСАВІЯХІМ, ваенкамат, асобы аддзел Савецкай арміі… Яшчэ быў улік у партыйнай арганізацыі для членаў КПСС і ўлік у міліцыі для правапарушальнікаў.

Але ж самым страшным было патрапіць у поле зроку савецкіх спецслужбаў. Такі ўлік за сталінскімі часамі мог скончыцца ў лепшым разе турэмным тэрмінам, а ў горшым – расстрэлам.

Цяпер архівы савецкіх спецслужбаў адкрытыя для вывучэння ва Украіне. У гэтых архівах – тысячы справаў і на нашых землякоў.

Чытаем, слухаем і ўражваемся…

Уладзіслаў Ахроменка

Слухайце перадачу ў...

Аўторак22:4520:45(прэм'ера)
Пятніца22:4520:45(прэм'ера)
Субота16:5014:50
Нядзеля23:4521:45

Справы 1991 г. “Справа ГКЧП”. Як рэспубліканскія УКГБ за тры дні здрадзілі савецкай імперыі

Год таму

Усяго за два дні апараты УКГБ пры “саюзных рэспубліках” цалкам адвярнуліся ад “саюзнага кіраўніцтва”, прытым – без усялякага ўмяшальніцтва ЦРУ, Масада, Мі-5 і Сусветнай Закулісы...


Справы 1937-39 г. “Навука нянавісці”. Як у СССР культывавалі варожасць да замежнікаў і замежжа

Год таму

Ужо напачатку трыццатых гадоў слова “іншаземец”гучала ў Савецкім Саюзе пагардліва, а нешматлікія іншаземцы выклікалі падазронасць. Іншаземец амаль напэўна быў шпегам, дыверсантам ці, як мінімум носьбітам чужынскай ідэалогіі…


Справа 1938 г. Канвеер масавых забойстваў. Частка 2

Год таму

Сканаваны прысуд “двойкі” за 17 верасня 1937 г. на ўраджэнцаў Заходняй Беларусі. Магчыма, у гэтым спісе ёсць і вашыя Дзяды…


Справа 1937 г. Канвеер масавых забойстваў. Частка 1

Год таму

Другая палова трыццатых гадоў – ці не самыя шчаслівыя часы ў жыцці савецкіх людзей. Шляхотныя свінаркі і мужныя пастухі спяваюць падзячныя гімны ў Маскве.


Справа 1964 г. “Як душыць буржуазны нацыяналізм. Тэорыя і практыка”

Год таму

У 1959 годзе Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў прыбыў у Менск на святкаванне саракагоддзя БССР. Тагачасны партыйны кіраўнік Кірыл Трафімавіч Мазураў прамаўляў з трыбуны па-беларуску.


Справа 1938 г. “…быў адзін, які не страляў”. Здраднік з НКВД

Год таму

Асабістыя справы чэкістаў трыццатых гадоў – бясконцая галерэя спрактыкаваных садыстаў, серыйных забойцаў і проста злачынцаў супраць чалавечнасці.


Справа 1970 г. Дыверсія Ота Скарцэні супраць савецкіх артыстаў

Год таму

Савецкі чалавек за мяжой – тэма для фільмаў, кніг, показак і анекдотаў. А калі ўжо замежжа было “капіталістычным”, то і для агентурных справаздач.


Справа 1939 г. “Данос на ўзорнага беларускага чэкіста. Побыт і норавы НКВД”

Год таму

Беларускія спецслужбы савецкіх часоў называць “беларускімі” можна хіба што з нацяжкай. Так, з першых пятнаццаці кіраўнікоў ЧК-ВЧК-ГПУ-ОГПУ-НКВД БССР толькі чатыры мелі беларускія карані. Астатніх прысылалі “для ўзмацнення кадраў”, пераважна з Расеі…


Справа 1956 г. Агентурныя камбінацыі КГБ. Практычны дапаможнік, актуальны і па сёння

Год таму

Разбор чэкісцкіх методык і практык, якія амаль не змяніліся з часоў СССР, напэўна будзе мець практычную карысць і для тых, кім цікавяцца спецслужбы таталіратных рэжымаў…


Справы 1961 г. “КГБ СССР і РПЦ Маскоўскага патрыярхату супраць праваслаўных святыняў”

Год таму

Напрыканцы пяцідзесятых гадоў у СССР распачалася чарговая антыцэркоўная кампанія. Самым адданы хаўруснікам КГБ у антыцэркоўнай барацьбе царкоўная стала агентура з Расейскай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага патрыярхату.