Ад джаза да Баха


Тацяна Заміроўская /  Максім Івашчанка

„Ад джаза да Баха” – праграма пра якасную і цікавую вольную музыку, тую, якая не трапляе пад звычайныя азначэнні, не мае адносінаў да поп-жанраў, але з’яўляецца істотнай часткай глабальнай сусветнай культуры. Кожны тыдзень мы слухаем новыя рэлізы – як джазавыя, так і класічныя, і акадэмічныя, і часам нават авангардныя – і разам, разважаючы пра іх, намагаемся ўключыць іх у сучасныя музычныя кантэксты. Наша праграма расказвае і пра джаз, і пра класічную музыку, бо джаз у нашыя дні – гэта сапраўдная класіка, а музыка акадэмічная шчыльна знітавана з джазам і нават рокам. Мы знаёмім вас з новымі плытамі, разам адзначаем музычныя святы – і джазавыя, і класічныя – узгадваем творчасць вялікіх класікаў розных жанраў, адкрываем новыя музычныя імёны, а таксама наведваем джазавыя і акадэмічныя фестывалі. Праграма не мае межаў, бо нестандартная і цікавая музыка можа быць не толькі сучаснай. Грыгарыянскія харалы, музычныя „хіты” старажытнай Грэцыі, фры-джаз, акадэмічны мінімалізм, дадэкафонія, музыка для аргана, інтуітыўная імправізацыя, музыка, напісаная для незвычайных інструментаў – такіх, як тэрменвокс ці ANS – усе гэта з’яўляецца ў праграме, калі для гэтага ёсць добрая нагода.

2015

2014

2013

2012

2011