BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Слухайце нас

Кругласутачна на хвалі 98,1 FM у: Беластоку, Гародні, Ваўкавыску, Шчучыне, Лідзе, Мастах, Лунне, Сапоцкіне, Бераставіцы, Скідзелі, Індуры, Зэльве, Азёрах, Гайнаўцы, Бельску-Падляшскім, Сямятычах, Саколцы, Аўгустове ды на 99,2 FM у: Берасці, Белай-Падляшскай, Камянцы, Высокім, Маларыце.

На польска-беларускім памежжы Радыё Рацыя ахоплівае тэрыторыю, якую насяляе каля 2,5 мільёна чалавек. Радыё Рацыя можна слухаць ва ўсёй паласе польска-беларускай мяжы. Ахоплівае яно ўсе дарожныя пагранпераходы: Брузгі – Кузніца-Беластоцкая, Бераставіца – Баброўнікі, Пяшчатка – Полаўцы, Берасце – Цярэспаль.

Радыё Рацыя прапануе вельмі разнародную праграму, абапёртую на багатыя інфармацыйныя сэрвісы (якія выходзяць у эфір кожную гадзіну), дасканала падабраную музычную прапанову і цікавыя ды кампетэнтныя аўтарскія перадачы, які прэзентуюць грамадскія, культурныя, эканамічныя, палітычныя пытанні, спорт, гісторыю, правы чалавека. Нашы слухачы гэта актыўныя людзі, арыентаваныя на прафесійнае развіццё, зацікаўленыя тым, што адбываецца ў рэгіёне, у якім яны жывуць, а таксама выклікамі, якія ставіць перад імі сучасны свет.