«Каб было пакаянне» — рэпартаж Генадзя Барбарыча



30 год таму нроду Беларусі, да і ўсяму свету стала вядома аб Курапатах пад Менскам  — месцы расстрэлу і пахавання шматлікіх ахвяр сталінскіх рэпрэсіяў. Праўду адкрыў артыкул Зянона Пазняка і Яўгена Шмыгалёва „Курапаты — дарога смерці”, надрукаваны ў газеце „Літаратура і мастацва” 3 чэрвеня 1988 года. Артыкул выклікаў сапраўдны выбух у грамадскай свядомасці і падштурхуў дэмакратычныя змены ў грамадстве.

Зараз да  юбілею людзі прыходзяць у Курапаты, каб прыбраць іх пасля зімы. Талака адбываецца за талакой. Адну з іх правялі сумесна актывісты Кансерватыўна — Хрысціянскай партыі БНФ і Маладога Фронту. Арганізаваў талаку Алесь Чахольскі, адказны сакратар управы Кансерватыўна- Хрысціянскай партыі БНФ і  кіраўнік грамадскай дырэкцыі народнага мемарыялу Курапаты