“Калыская беларускай дзяржаўнасці” – рэпартаж Алеся Аркуша



Полацак – найстарэйшы беларускі горад. Апяяны сотнямі беларускіх паэтаў, музыкаў, кампазітараў, мастакоў, скульптараў. Горад, які звязаны з лёсамі такіх знакавых асобаў для беларускай культуры і гісторыі як князь Усяслаў Чарадзей, патронка беларускай зямлі Святая Еўфрасіння Полацкая, асветнік, беларускі першадрукар Францішак Скарына, пісьмннік Уладзімір Арлоў. Полацкае княства часоў Рагвалодавічаў гісторыкі называюць першым дзяржаўным утварэннем на цяперашніх беларускіх землях. Летась у Полацку з’явіўся помнік, які так і называецца “Полацак – калыска беларускай дзяржаўнасці”. А што кажуць пра Полацак самі палачане і госці горада над Дзвіной?

Слухаем рэпартаж Алеся Аркуша “Калыская беларускай дзяржаўнасці”.